8 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня скасавання Пінскай вобласці (1954), уключэння яе раёнаў у Брэсцкую вобласць
Пінская вобласць з адміністрацыйным цэнтрам у г. Пінску была створана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 4 снежня 1939 г. Вярхоўны Савет СССР 4 красавіка 1940 г. зацвердзіў стварэнне вобласці.
28 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Пасля Мазырска-Калінкавіцкай аперацыі (студзень 1944 г.) 61-я армія Беларускага фронту за зіму і вясну 1944 г. прасунулася ўздоўж правага берага ракі Прыпяць і на захад да г. п. Ратна (Украіна). Тут савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія, асноўныя сілы якой замацаваліся на левым беразе Прыпяці. На гэтым участку, асабліва ў сакавіку 1944 г., вяліся баі мясцовага значэння, у тым ліку на тэрыторыі паўднёвых раёнаў Брэстчыны.
2022 г. — 80 гадоў з часу стварэння Пінскага партызанскага злучэння (1942) у гады Вялікай Айчыннай вайны
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Пінску, напярэдадні акупацыі горада, быў створаны першы партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які 28 чэрвеня правёў першы бой з акупантамі. У Пінскай вобласці ў 1941–1942 гг. былі створаны партызанскія атрады імя С. М. Кірава, імя В. І. Чапаева, імя М. А. Шчорса, імя М. Ц. Шыша, В. А. Васільева, А. І. Дамброўскага, якія вялі актыўную ўзбронную барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
13 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Фядотава (1910–1974), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў нарадзіўся 13 снежня 1910 г. у вёсцы Сухова Баравіцкага павета Наўгародскай губерні (цяпер Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў землеўпарадкавальны тэхнікум у Пскове (1930), накіраваны на працу ў Кустанайскую вобласць (Казахстан). У 1932 г. прызваны ў Чырвоную армію.
11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня стварэння Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску» (1940)
Восенню 1939 г. Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР, аб’яднанне ўнесла змены ва ўсе сферы жыцця. 4 снежня 1939 г. была створана Пінская вобласць, на яе тэрыторыі быў накоплены значны масіў дакументаў, якія неабходна было захаваць і сістэматызаваць. Савет Народных Камісараў БССР 11 лютага 1940 г. прыняў пастанову «Аб стварэнні архіўнай справы ў Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях БССР».
4 лютага 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мацвеевіча Лінькова (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)
Рыгор Мацвеевіч Лінькоў нарадзіўся 4 лютага 1899 г. у сяле Васільеўка Арэнбургскай губерні (цяпер Акцябрскага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў у частках В. К. Блюхера і партызанскіх атрадах, у 1919 г. звольнены з арміі. Быў на партыйнай і гаспадарчай рабоце. З 1924 г. вучыўся ў Арэнбургскай савпартшколе, у 1931 г. скончыў рабфак, у 1933 г. — Камуністычны ўніверсітэт.
2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рамана Навумавіча Мачульскага (1903–1990), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза (1944)
Раман Навумавіч Мачульскі нарадзіўся 30 лістапада 1903 года ў вёсцы Крываносы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў з 1917 года. Пасля заканчэння сельскай школы навучаўся ў Глускім гарадскім вучылішчы.
15 студзеня 2015 г. – 75 гадоў з часу ўтварэння Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР раёнаў у заходніх абласцях Беларусі, у т. л. Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай (1940)
15 студзеня 1940 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР “Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР” былі скасаваны паветы і ўстаноўлена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на раёны.
4 лютага 2014 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мацвеевіча Лінькова (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)
Рыгор Мацвеевіч Лінькоў нарадзіўся 4 лютага 1899 года ў сяле Васільеўка Арэнбургскай губерніі (цяпер Кастрычніцкі раён Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям’і.